:

Парадак аплаты консульскіх сбораў

Банкаўскія рэквізіты для аплаты:

MUFG Bank, Meguro branch, # 4540105, SWIFT — BOTKJPJT

Атрымальнік плацяжу: Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі / Embassy of the Republic of Belarus in Japan

Аплата консульскага збору праводзіцца ТОЛЬКІ Ў ЕЎРА. C 1 чэрвеня 2020 года плацяжы ў японскіх йенах НЕ прымаюцца.

Звярніце ўвагу, што плацельшчык абавязаны аплаціць усе камісіі і іншыя плацяжы (як банка-адпраўніка, так і банка-атрымальніка плацяжу) пры ажыццяўленні пераводу. Пры ажыццяўленні пераводаў у банкаўскіх формах неабходна адзначаць пункт «All local and overseas charges borne by remitter (OUR)» (code 'OUR' in field 71 of Single Customer Payment Transfer), а таксама паказваць у графе Bank to Bank Message «Please pay full amount to the beneficiary without deducting any charges». У плацяжы трэба адзначыць, што камісія банка-атрымальніка павінна здымацца з банкаўскага рахунку адпраўніка.

На рахунак Пасольства павінна паступіць дакладная сума консульскага збору (збораў). Усе пытанні датычна ажыццяўлення плацяжу павінны вырашацца плацельшчыкам непасрэдна з банкам-адпраўніком плацяжу. Камісію банка-атрымальніка да сумы консульскага збору дадаваць нельга.

У паведамленні да банкаўскага пераводу неабходна паказваць поўныя прозвішча і імя заяўніка, а таксама назву консульскага дзеяння (шэрагу консульскіх дзеянняў), за якое ажыццяўляецца плацёж.

У сувязі з цяжкасцямі пры аплаце консульскіх збораў з Аўстраліі і Новай Зеландыі просьба аплачваць консульскі збор праз банк ANZ (у тым ліку анлайн).

Нагадваем, што пытанні, звязаныя з аплатай плацяжу праз банк, а таксама адпраўкай і атрыманнем дакументаў з дапамогай паштовых службаў не ўваходзяць у кампетэнцыю Пасольства і вырашаюцца заяўнікам самастойна.

Важна памятаць, што:

  • квітанцыя аб аплаце падаецца разам з астатнім пакетам дакументаў;
  • дакументы прымаюцца да разгляду толькі пасля паступлення плацяжу на рахунак Пасольства;
  • разлік крэдытнымі картамі і наяўнымі грашыма ў Пасольстве не ажыццяўляецца;
  • у выпадку прыняцця адмоўнага рашэння па вынiках разгляду дакументаў і ажыццяўлення неабходнай працэдуры, консульскі збор не вяртаецца.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці