:

Новая Зеландыя

У жніўні 2014 года Новую Зеландыю наведаў кіраўнік Беларускай нацыянальнай антарктычнай экспедыцыі А.Гайдашоў. У 2019 годзе намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах НАН Беларусі правёў сустрэчы ў Цэнтры антарктычных даследаванняў Універсітэта Вікторыі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне антарктычных даследаванняў.

У траўні 2015 года падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Універсітэтам Кентэрберы (г.Крайстчёрч).

У 2019 годзе беларуска Таццяна Чыпсанава стала лаўрэатам прэстыжнага фотаконкурсу New Zealand Geographic.

Беларусь прадстаўлена на штогадовым фестывалі культур у г.Палмерстон-Норт.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці