:

Аўстралія

У лютым 2015 года заключаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аўстраліі аб супрацоўніцтве ў сферы культуры і мастацтваў.

У чэрвені 2016 года ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт аўстралійскага музычнага гурта “Grigoryan Brothers”.

24 сакавіка — 2 красавіка 2017 г. у г.Каура (штат Новы Паўднёвы Уэльс) прайшлі афіцыйныя мерапрыемствы Фестывалю міжнароднага ўзаемаразумення, — першага ў гісторыі маштабнага мерапрыемства ў Аўстраліі, прысвечанага Рэспубліцы Беларусь. Знакавай часткай Фестывалю стала выступленне беларускага ансамбля танца «Равеснік» Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.

У 2017 годзе фільм беларускага рэжысёра А.Голубева «Пацалунак восені» прыняў удзел у рэгіянальным Сіднейскім фестывалі сусветнага кіно.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці