:

Новая Зеландыя

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Новай Зеландыяй ўстаноўлены 9 красавіка 1992 года.

Са жніўня 2014 года па верасень 2018 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе быў акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Новай Зеландыі. У 2019 годзе Пасол Беларусі ў Японіі Р.А. Есін прызначаны Паслом Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве. 12 лістапада 2019 года Р.А. Есін ўручыў даверчыя граматы Генерал-губернатару Новай Зеландыі П.Рэддзі.

Пасол Новай Зеландыі ў Расіі (прызначаны амбасадар — Сі'алей ван Тур) акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Беларусі.

У красавіку 2012 года Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі прызначаны Сцюарт Прайар, які з'яўляўся ў 2003-2006 гг. Паслом Новай Зеландыі ў Расіі.

У красавіку 2014 года Беларусь наведаў спецыяльны пасланнік Прэм'ер-міністра Новай Зеландыі Дж.Болджэр.

У лютым 2015 года Новую Зеландыю наведаў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Б. Рыбакоў для ўдзелу ў першым раўндзе палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

У красавіку 2017 года адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі міністраў замежных спраў дзвюх краін у сувязі з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Новай Зеландыяй.

У лістападзе 2018 года ў Мінску адбыліся двухбаковыя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі абедзвюх краін.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці