:

Аўстралія

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстраліяй ўстаноўлены 9 студзеня 1992 года. Аўстралія стала трэцяй краінай, з якой Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны.

Са жніўня 2014 года па верасень 2018 года функцыянавала Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе.

У 2019 годдзе Пасол Беларусі ў Японіі Р.О. Есін прызначаны Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстраліі па сумяшчальніцтве. Даверчыя граматы Генерал-губернатару Аўстраліі П.Касгроўву ўручаны Р.А. Есіным 11 чэрвеня 2019 года.

З 2019 года Пасол Аўстраліі ў Расіі Грэйм Міхан акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Беларусі.

З 2013 года Міністэрства замежных спраў Беларусі і Міністэрства замежных спраў і гандлю Аўстраліі правялі два раунда кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў (у Канберы ў чэрвені 2013 года і ў лютым 2015 года) і адзін раунд на ўзроўні начальнікаў упраўленняў у Мінску ў траўні 2017 года.

У сакавіку 2015 года адбылася сустрэча беларускіх і аўстралійскіх парламентарыяў на 132-й сесіі Асамблеі Міжпарламенцкага саюза ў г.Ханое.

Беларусь і Аўстралія канструктыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці