Аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, культуры і спорту
У цяперашні час на падставе пагадненняў аб супрацоўніцтве ажыццяўляюцца кантакты з Японіяй у галіне адукацыі і навукі паміж наступнымі вучэбнымі ўстановамі:
- БДМУ – Медыцынская школа Універсітэта Акіта; Універсітэт Цукуба;
- БДМУ, ГДзМУ (Гомель), БелМАПА – Медыцынская школа Універсітэта Нагасакі;
- ГДМУ (Гомель) – Універсітэт Сінсю;
- БДУ – Універсітэт Васэда; Універсітэт Цукуба;
- ГДУ (Гомель) – Універсітэт Сідзуокі;
- РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека (Гомель) – НДІ радыяцыйнай біялогіі і медыцыны Універсітэта Хірасімы;
- БДТУ – Такійскі навуковы універсітэт;
- БДУ, БДЭУ – Універсітэт Мэйсэй;
- МДЛУ – Універсітэт Сока.
Японскі фонд (Japan Foundation, створаны пры МЗС Японіі для рэалізацыі праграм гуманітарнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі) практыкуе накіраванне выкладчыкаў японскай мовы ў беларускія ВНУ, накіраванне на конкурснай аснове беларускіх студэнтаў і запрашэнне беларускіх дыпламатаў і дзяржслужачых у Японію для вывучэння японскай мовы.
Актыўна развіваецца культурнае супрацоўніцтва дзвюх краін. Гастролі японскіх выканаўцаў і творчых калектываў у Беларусі праходзяць на рэгулярнай аснове. Дзеці і таленавітая моладзь абедзвюх краін бяруць удзел у праграмах культурнага абмену.
У Беларусі дзейнічаюць інфацэнтр японскай культуры, аб’яднанне ўсходняй культуры і традыцыяў «Хагакурэ». У Мінску штогод праводзяцца Дні японскага кіно, выставы японскіх рамёстваў, у тым ліку па лініі Японскага фонду.
На працягу 2018 года Амбасада актыўна прасоўвала беларускую культуру ў Японіі і развівала супрацоўніцтва з японскімі арганізацыямі ў гэтай сферы.
У сакавіку 2018 года ва Універсітэце Васэда пры садзейнічанні Амбасады арганізаваны літаратурны вечар памяці Максіма Багдановіча.
У траўні 2018 года падчас беларуска-японскага эканамічнага форуму адбылося выступленне перад японскімі гледачамі вакальнага ансамбля «Прымавера» (г.Токіа), а таксама Дзіцячага харэаграфічнага калектыву (г.Йокагама).
У чэрвені 2018 года Амбасада аказала садзейнічанне ў арганізацыі Тыдня беларускай культуры ва Універсітэце Дзёси (Токіа).
У ліпені-жніўні 2018 года Амбасада аказала садзейнічанне беларускаму камернага хору «Паліфоніка» ў арганізацыі ўдзелу ў такійскім міжнародным конкурсе харавых спеваў. Беларускі калектыў заслужыў прызнанне і сімпатыі журы і гледачоў і заняў другое месца ў дзвюх намінацыях.
Таксама ў жніўні 2018 года выхаванец Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі стаў лаўрэатам XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў сярод вучняў у Токіа. Амбасада рэгулярна аказвае садзейнічанне НЦМТДМ па ўдзеле ў гэтым мерапрыемстве.
11 жніўня 2018 г. беларускі піяніст А.Шыцько заняў першае месца на міжнародным конкурсе на прызы кампаніі-вытворцы музычных інструментаў Kawai у Токіа.
У кастрычніку 2020 года ў Кіёта прайшла выстава кімано розных нацыянальных стыляў краін-удзельніц Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў у г.Токиа 2020 годк, сярод якіх было прадстаўлена кімано ў беларускім стылі.
18 снежня 2020 года у Токіа Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Японіі ва ўзаемадзеянні з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Беларуска-Японскім бізнес-клубам праведзена прэзентацыя «Беларусь-Японія: курс на паглыбленне эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж краінамі». у рамках якога перад гасцямі выступілі маладыя музыканты, якія выканалі музычны твор японскага кампазітара Дзё Хисаиси да анімацыйнаму фільму «Хадзячы замак Хаула» і музыку да беларускага народнага танцу «Бульба».
Развіваюцца беларуска-японскія кантакты па лініі спорту, у тым ліку абмены паміж нацыянальнымі асацыяцыямі па мастацкай гімнастыцы, настольным тэнісе, плаванні, дзюдо і іншым. На працягу 2018 года адбыліся сустрэчы Пасла Беларусі ў Японіі Р.А. Есіна са старшынёй Японскага алімпійскага камітэта Ц.Такедой і кіраўнікамі шэрагу японскіх спартыўных федэрацыяй (мастацкая гімнастыка, хакей, біятлон, веславанне, дзюдо). У лютым 2015 года заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж федэрацыямі біятлона Беларусі і Японіі, у рамках якога арганізаваны шэраг узаемных візітаў на ўзроўні зборных і спецыялістаў.
У студзені 2018 года японскія спартсмены ўзялі ўдзел у этапе Кубка свету па веласпорце на трэку ў Мінску.
У сакавіку 2018 года японская зборная ўзяла ўдзел у Кубку свету па канькабежным спорце ў Мінску.
У траўні-чэрвені 2018 года ў Японіі знаходзілася нацыянальная жаночая зборная Беларусі па баскетболе для правядзення таварыскіх матчаў з японскай зборнай камандай.
У чэрвені-ліпені 2018 года ў Мінску Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры і спорту ва ўзаемадзеянні з Японскай федэрацыяй мастацкай гімнастыкі арганізаваны вучэбна-трэніровачныя зборы для японскай каманды па гэтаму віду спорту.
У ліпені 2018 года зборная каманда Японіі ўзяла ўдзел у Чэмпіянаце свету па баскетболе сярод дзяўчат у Мінску.
У рамках падрыхтоўкі да ўдзелу ў XXXII летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа нацыянальная каманда Рэспублікі Беларусь па мастацкай гімнастыцы ў жніўні 2017 і 2018 гадоў правяла трэніровачныя зборы ў прэфектуры Міягі.
У жніўні 2018 года нацыянальная зборная Японіі па мастацкай гімнастыцы ўзяла ўдзел у этапе кубка свету ў Мінску.
У жніўні 2018 года ў г.Маэбасі прэфектуры Гумма адбыліся вучэбна-трэніровачныя зборы беларускай нацыянальнай зборнай па скачках на батуце, таксама беларускія спартсмены ўзялі ўдзел у этапе кубка свету па гэтаму віду спорту, заваяваўшы залаты, срэбны і бронзавы медалі.
У жніўні-верасні 2018 года Рэспубліку Беларусь наведалі японскія біятланісты для правядзення трэніровак на спартыўнай базе Беларускай федэрацыі біятлону ў Наваполацку.
У чэрвені 2019 года праведзены візіт японскай дэлегацыі для наведвання спаборніцтваў і цырымоніі закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
У лістападзе 2019 года адбыўся візіт у Японію дэлегацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», падчас якога аб’яднанне было прынята ў Міжнародную асацыяцыю спорту для ўсіх (TAFISA).
У ліпені-жніўні 2019 года нацыянальная каманда па мастацкай гімнастыцы наведала трэніровачны лагер у Сіраісі і правяла паказальныя выступленні ў Сэндаі і Тачыкаве.
У жніўні-верасні 2019 года беларуская каманда ўдзельнічала ў Чэмпіянаце свету па дзюдо ў Токіa.
У верасні 2019 года беларускія паралімпійцы наведалі трэніровачны лагер па фехтаванні на інвалідных вазках у г.Тагава прэфектуры Фукуока.
У лістападзе-снежні 2019 года беларуская зборная ўзяла ўдзел у Чэмпіянаце свету па скачках на батуце ў Токіо, заняўшы прызавыя месцы.