Аўстралія
Аўстралія — краіна з адкрытай эканомікай і высокім навукова-тэхнічным патэнцыялам.
Аўстралія багатая карыснымі выкапнямі, з'яўляецца, у прыватнасці, буйным экспарцёрам жалезнай руды і каменнага вугалю. Мае высокаразвітую экспарта-арыентаваную сельскую гаспадарку, уключаючы мясную жывёлагадоўлю і вінаробства.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Аўстраліі з'яўляюцца краіны АТР і Еўропы.
Галоўнымі таварнымі пазіцыямі, якія імпартуюцца Аўстраліяй, з'яўляюцца: прадукцыя аўтамабілебудавання, машынабудавання і прыборабудавання, нафта і нафтапрадукты, кампутарная тэхніка, тэлекамунікацыйнае абсталяванне, калійныя ўгнаенні.
Аўстралія з'яўляецца, у прыватнасці, членам СГА, АЭСР, АТЭС, Трансціхаакеанскага партнерства (TPP11) і Рэгіянальнага ўсёабдымнага эканамічнага партнёрства (RCEP).
Больш падрабязную інфармацыю аб Аўстраліі можна атрымаць на сайце Export.by.
Беларускія кампаніі, зацікаўленыя ва ўдзеле ў тэндэрах, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі Аўстраліі, могуць скарыстацца рэсурсам: www.tenders.gov.au.