Экстраная дапамога
Тэлефон службы выратавання (пажарнай службы і хуткай медыцынскай дапамогі) у Японіі: 119 (даступны на англійскай мове)
Тэлефон паліцыі: 110 (даступны на англійскай мове)
Тэлефон для экстраннай сувязі з консульскім супрацоўнікам Пасольства: 090-5542-4656 / +81-90-5542-4656
Што консульскі супрацоўнік Пасольства можа зрабіць для Вас
- у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта выдаць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь пасля пацверджання яго асобы сведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь;
- у адпаведнасці з заканадаўствам краіны знаходжання ўяўляць ва ўстановах гэтай краіны інтарэсы грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, калі гэтыя асобы адсутнічаюць і не даручылі вядзення справы каму-небудзь ці не ў стане бараніць свае інтарэсы па іншых прычынах;
- прымаць на разгляд заявы па пытаннях грамадзянствы і пакіданні на сталае жыхарства за мяжой. Заявы разглядаюцца толькі ў выпадку іх асабістай падачы;
- выдаць нацыянальны пашпарт грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які жыве за мяжой і аформіў ва ўсталяваным парадку выезд на сталае жыхарства з Рэспублікі Беларусь;
- у рамках сваёй кампетэнцыі здзяйсняць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы;
- праз органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, консульскае упраўленне Міністэрства замежных спраў інфармаваць сваякоў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь пра няшчасныя выпадкі, затрыманне, арышт, смерць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
- наведваць грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, затрыманых або арыштаваных уладамі краіны знаходжання;
Што консульскі супрацоўнік Пасольства не можа зрабіць для Вас
- аплаціць выдаткі па Вашым знаходжанні, лячэнні за мяжой і вяртанні ў Рэспубліку Беларусь;
- у выпадку смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела або урны з прахам;
- спрыяць працаўладкаванню ў краіне знаходжання;
- расследаваць злачынствы і парушэнні права, умешвацца ў судовы разбор.
Кругласутачны тэлефон Міністэрства замежных спраў Беларусі +375-17-327-29-22