Аб візіце Часова паверанага ў прэфектуру Хакайда
19.11.2024 г.18 лістапада 2024 года Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі Яўгеній Лаўрыненка з працоўным візітам наведаў прэфектуру Хакайда.
Наведваючы горад Хакадатэ беларускі дыпламат правёў сустрэчу з мэрам горада Хакадатэ Дзюнам Ааідзумі. Таксама сустрэўся з дэпутатам заканадаўчага сходу прэфектуры Хакайда Тоору Такахасі.
Падчас паездкі Яўген Лаўрыненка наведаў праваслаўную Царкву Уваскрэшання Хрыстова, правёў сустрэчу з настаяцелем храма пратэірэем Кліментам, а таксама ўсклаў кветкі да магілы Лізаветы Гашкевіч*.
*Лізавета Гашкевіч — жонка першага консула Расійскай Імперыі ў Японіі, ураджэнца Беларусі, Іосіфа Гашкевіча.