Аб правядзенні кінапаказу фільма «Брэсцкая крэпасць»
25.06.2024 г.24 чэрвеня ў горадзе Токіа адбыўся паказ фільма «Брэсцкая крэпасць», арганізаваны Пасольствамі Беларусі і Расіі ў Японіі.
Мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У кінапаказе прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Японіі, а таксама члены дыяспары.
Перад гасцямі з прывітальным словам выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Японіі Мікалай Ноздраў і Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі Яўгеній Лаўрыненка.