:

Інфармаванне аб дакументах замежнай дзяржавы

Паважаны суайчыннік!

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» устаноўлена Ваша абавязацельства інфармаваць аб набыцці або атрыманні грамадзянства, пасведчання на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, які прадастаўляе права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасцю.


Заяўнік прадастаўляе:

  • паведамленне;
  • копію замежнага дакумента (старонкі, што змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) грамадзяніна, назву, серыю (пры наяўнасці), нумар, дату выдачы, тэрмін дзеяння, у тым ліку пра дату ці (альбо) падставы набыцця грамадзянства замежнай краіны);
  • дакумент, які пацвярджае асобу заяўніка: пашпарт або ідэнтыфікацыйная картка (пры асабістым звароце)

Дадаткова са спісам пералікам неабходных дакументаў і парадкам іх прадастаўлення Вы можаце азнаёміцца па спасылцы .

Калі Вы знаходзіцеся за мяжой, прадастаўляць такую інфармацыю варта ў беларускае пасольства ці консульскую ўстанову, на тэрыторыі Беларусі – у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы Вашай рэгістрацыі ці знаходжання.

Акрамя асабістага звароту, Вы можаце звярнуцца ў замежную ўстанову па электронная пошце праз сэрвіс Обращения.бел У выпадку калі гэта паслоуга Вам недаступная, вы можаце накіраваць Вашы дакументы па электроннай пошце замежнай установы (japan.consul@mfa.gov.by)

Без падачы паведамлення і іншых дакументаў, пазначаных на сайце, інфармацыя лічыцца непрадастаўленай. Калі Вы прадаставілі ў замежную ўстанову поўную інфармацыю (карэктна запоўненае паведамленне і дадаткі да яго), Вам выдадуць ці вышлюць апавяшчэнне з пячаткаю замежнай установы і подпісам консульскай службовай асобы.

Звяртаем увагу, што ў выпадку звароту ў замежную ўстанову поштай, Вам рэкамендавана дадаткова прадаставіць:

  • загадзя аплочаны і запоўнены зваротны канверт (або аплаціць зваротнае паштовае адпраўленне);
  • копію Вашага пашпарта (с.31 і разварот з фотаздымкам) ці ідэнтыфікацыйнай карткі.

Такім чынам замежная ўстанова зможа хутчэй засведчыць Вашу асобу і даслаць Вам апавяшчэнне, а значыць Вы ўкладзяцеся ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці