:

Аб урачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Японіі

04.07.2017 г.

3 ліпеня 2017 года ў г.Токіо прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святкавання 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Кіраўнік парламенцкай групы сяброўства «Беларусь-Японія» Ген'іціро Сата ў сваем выступленні на дыпламатычным прыёме адзначыў дынамічнае развіццё міжпарламенцкага дыялогу, уклад Беларусі ў мінімізацыю вынікаў аварыі на АЭС «Фукусіма-1», павышэнне інтарэсу японскіх кампаній да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі, а таксама звярнуўся з просьбай аб падтрымцы заяўкі Японіі на правядзенне ў г.Осаке выставы «Expo-2025».

 

 У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў японскіх афіцыйных, рэгіянальных і дзелавых кругоў, кіраўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Японіі. У рамках мерапрыемства адбылася прэзентацыя патэнцыялу Беларусі і роліка пра нашу краіну, створанага пры ўдзеле Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

 

 У гэты ж дзень прайшла афіцыйная цырымонія адкрыцця фотавыставы «Беларусь-Японія: 25 гадоў сяброўства і супрацоўніцтва», падрыхтаванай Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Японіі сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам, суайчыннікамі, якая адлюстроўвае храналогію супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў перыяд 1990-2010 гг.

Асноўны акцэнт выставы зроблены на развіццё палітычнага дыялогу паміж гг.Мінскам і Токіо, эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных культурных, адукацыйных праектаў, а таксама ўзаемадзеянне па мінімізацыі вынікаў аварый на Чарнобыльскай АЭС і атамнай станцыі «Фукусіма-1». 

  Электронная версія фотавыставы размешчана на сайце Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі.

 

 

 

 

 

 Напярэдадні свята 1 ліпеня 2017 года ў г.Токіо па ініцыятыве Беларускай суполкі ў Японіі адбыўся беларускі артсалон. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслан Есін і каля 50 суайчыннікаў і сяброў нашай краіны сталі ўдзельнікамі выступлення вакальнага ансамбля «Прымавера» пад кіраўніцтвам Наталлі Ветравай, які выканаў рад твораў на беларускай мове. Таксама выступіла беларуская веланчалістка Надзея Курзава. Каардынатар Беларускай суполкі Aлена Грыцэнка прачытала вершы беларускіх класікаў. У рамках мерапрыемства адбылася дэгустацыя нацыянальных страў і напояў.

У замежную ўстанову паступілі віншавальныя лісты ад шэрага органаў дзяржаўнага кіравання Японіі, рэгіянальных уладаў, японскіх кампаній і некамерцыйных арганізацый, а таксама прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. У газеце «The Japan Times» апублікаваны артыкул з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти