Language

Галоўная Двухбаковыя адносіны Палітычныя адносіны

Палітычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Японіяй ўстаноўлены 26 студзеня 1992 г. У 2017 годзе адбыўся абмен віншавальнымі пасланнямі паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка і Прэм’ер-міністрам Японіі С.Абэ з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь адкрыта ў Мінску ў студзені 1993 года. У 2018 годзе Японіяй прынята рашэнне аб павышэнні ўзроўню свайго дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі адкрыта ў Токіа ў чэрвені 1995 года. У 1998-2002 гг. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі і Рэспубліцы Філіпіны (па сумяшчальніцтве) з’яўляўся Краўчанка П.К., у 2011-2016 гг. Пасольствам кіраваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Рахманаў С.К., з красавіка 2017 гада – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі (па сумяшчальніцтве) Есін Р.А.

У 1998 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў Японію з рабочым візітам падчас XVIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Нагана.

У 1999 годзе адбыўся візіт у Токіа дэлегацыі на чале з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У. У склад дэлегацыі таксама ўвайшоў Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Шымаў У.М.

Беларусь і Японія актыўна ўзаемадзейнічаюць у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Выніковай працы на дадзеным кірунку спрыяюць правядзенне двухбаковых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў і візіты прадстаўнікоў кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў у Токіа і Мінск. У 2009, 2014 і 2017 гадах адбыліся візіты ў Японію намеснікаў Міністра замежных спраў Беларусі, у 2015 годзе – візіт у Беларусь Дзяржаўнага міністра замежных спраў Японіі, у 2016 годзе – парламенцкага намесніка Міністра замежных спраў Японіі.

Дынамічна развіваецца супрацоўніцтва паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Японіі. Асновай для ўзаемадзеяння на гэтым накірунку з’яўляюцца групы дружбы, створаныя ў парламентах дзвюх краін. У 2000 годзе адбыўся візіт у Беларусь дэлегацыі Палаты дарадцаў Парламента Японіі, у 2001 годзе Японію наведала дэлегацыя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У 2018 годзе адбыўся візіт у Беларусь японскай дэлегацыі на чале са старшынёй спецыяльнага камітэта па рэгіянальным аднаўленню Палаты прадстаўнікоў Парламента Японіі, кіраўніка групы міжпарламенцкай дружбы ”Японія – Беларусь“ Х.Ватанабэ. У рамках візіту адбылася сустрэча Х.Ватанабэ са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У.

Дадатковы імпульс развіццю міжпарламенцкага супрацоўніцтва надалі сустрэчы Пасла Беларусі ў Японіі Есіна Р.А. са Старшынёй Палаты дарадцаў Парламента Японіі Т.Датэ, а таксама са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Парламента Японіі Т.Асімай.

Пры падтрымцы беларускіх і японскіх парламентарыяў у красавіку 2019 года ўпершыню ў гісторыі двухбаковых адносін праведзены Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Японіі. Фармат мерапрыемства быў выкарыстаны для правядзення сустрэч чальца Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дарафеевай І.А. з японскімі дэрутатамі.

Прадстаўнічая дэлегацыя з Японіі наведала Мінск падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў у чэрвені 2019 года. У афіцыйных мерапрыемствах гэтага спартыўнага свята ўзялі ўдзел Міністр па пытаннях аднаўлення Японіі Х.Ватанабэ і спецыяльны дарадца Прэм’ер-міністра Японіі К.Санаура. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка абмеркаваў з Х.Ватанабэ стан двухбаковых адносін. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Макей У.У. абмяняўся думкамі з К.Санаурай аб перспектыўных кірунках развіцця беларуска-японскага ўзаемадзеяння.

Умацоўваюцца кантакты на двухбаковым міністэрскім узроўні. У 2012 годзе Японію наведаў Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вашчанка У.А. У ходзе візіту адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне пераадолення наступстваў аварый на атамных электрастанцыях паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Японіі. У снежні 2019 года Міністр У.А. Вашчанка наведаў Японію з рабочым візітам для абмеркавання пытанняў далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

У 2018 годзе па запрашэнні Міністра аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі адбыўся візіт у Токіа і Осаку Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Малашка В.А., падчас якога падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі.

Пашыраецца беларуска-японскае міжрэгіянальнае супрацоўніцтва: паміж Магілёўскай вобласцю і прэфектурамі Осака і Канагава, Мінскай вобласцю і прэфектурамі Міягі і Фукуока, паміж гарадамі Сэндай і Мінск, Шклоў і Такеа, Нясвіж і Сіраісі.

У лютым 2013 года М.Сасакі прызначаны Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у рэгіёне Тахоку, у ліпені 2015 года Х.Куніхіра – Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у рэгіёне Цюгоку.