:

Аб сустрэчы Амбасадара Р.Есіна з дэпутатам Палаты саветнікаў Парламента Японіі С.Мацусітай

22.07.2020 г.

22 ліпеня 2020 года адбылася сустрэча Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Японіі Р.Есіна з дэпутатам Палаты саветнікаў Парламента Японіі, сябрам камітэта па агульных пытаннях Палаты саветнікаў Парламента Японіі Сінпэем Мацусітай.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і арганізацыі сустрэчы беларускіх і японскіх парламентарыяў.

Таксама бакі абмяняліся думкамі пра стан і перспектывы развіцця двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і магчымасці выкарыстання патэнцыялу рэгіёнаў для далейшага паглыблення культурнага, адукацыйнага і эканамічнага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці