:

Аб сустрэчы Амбасадара Беларусі Р.Есіна з Міністрам эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі

29.07.2020 г.

Амбасадар Беларусі ў Японіі Руслан Есін 28 ліпеня 2020 гада сустрэўся з Міністрам эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі Хіросі Кадзіямай.

Бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-японскіх эканамічных адносін і перспектывы іх развіцця, у тым ліку з увагай на наступствы пандэміі каранавіруснай інфекцыі.

Амбасадар Р.Есін адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковых гандлёвых адносін і палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Японіяй у апошнія гады. Падкрэсліў важнасць падтрымкі з боку
Міністэрства эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі (METI) ініцыятыў, накіраваных на пашырэнне двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Міністр Х.Кадзіяма адзначыў, што METI падтрымлівае імкненне Беларусі і Японіі да развіцця двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння і гатова аказваць садзейнічанне ў рэалізацыі ініцыятыў, якія ўяўляюць цікавасць для беларускіх і японскіх дзелавых колаў.

Бакі дамовіліся працягнуць абмеркаванне магчымасцяў супрацоўніцтва па канкрэтных напрамках эканамічнай дзейнасці.

Асобным пунктам парадку дня сустрэчы стала глабальная эпідэміялагічная сітуацыя. Бакі падкрэслілі важнасць хутчэйшага завяршэння пандэміі, мінімізацыі яе негатыўных наступстваў для нацыянальных эканомік і міжнароднага гандлю, а таксама значэнне міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў вырашэнні гэтых задач.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці