:

Аб сустрэчы Амбасадара Беларусі Р.Есіна з мэрам горада Кіёта

30.07.2020 г.

 29-31 ліпеня 2020 года Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслан Есін знаходзіцца ў рабочай паездцы па рэгіёне Кансай.

29 ліпеня кіраўнік дыіплматычнай місіі правёў сустрэчу з мэрам горада Кіёта – культурнай сталіцы Японіі – Дайсаку Кадакавай.

На сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць удзелу Кіёта ў беларуска-японскіх культурных мерапрыемствах, у тым ліку ў гастролях Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія зараз прапрацоўваюцца.

Таксама абмеркаваны ўдзел Кіёта ў моладзевых абменах паміж Беларуссю і Японіяй пасля нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі. У ходзе перагавораў асобна закранута тэматыка міжрэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці