:

Аб рабочай паездцы Пасла Беларусі Р.Есіна ў прэфектуру Міягі

16.09.2020 г.
10-12 верасня 2020 года Пасол Беларусі Р.Есін знаходзіўся ў рабочай паездцы ў прэфектуры Міягі, з якой Рэспубліку Беларусь яднае працяглае і паспяховае ўзаемадзеянне на межрэгіянальным узроўні.
 
11 верасня 2020 года праведзена сустрэча Пасла Р.Есіна з мэрам г.Сіраісі Юдзі Ямадай, у рамках якой бакі абмеркавалі перспектывы развіцця далейшых двухбаковых адносін. Быў пацверджаны намер працягваць развіццё супрацоўніцтва па лініі Сіраісі-Нясвіж у гуманітарнай і гандлёва-эканамічнай галінах.
 
У той жа дзень адбылася сустрэча кіраўніка замежустановы з намеснікам мэра г.Сендай Т.Шынічы. Гэты горад звязаны пабрацімскімі адносінамі з Мінскам. Бакі дамовіліся аб далейшым пашырэнні супрацоўніцтва.
 
12 верасня 2020 года Пасол Р.Есин правёў азнаямленчыую лекцыю пра Беларусь для вучняў старэйшых класаў школы г.Сендай, якія плануюць правесці ў наступным годзе летнія канікулы ў Беларусі.
 
Таксама кіраўнік беларускай дыпмісіі сустрэўся са старшынёй савета дырэктараў Універсітэта г. Сендай Т.Хадзавай. Бакі абмеркавалі магчымасці далейшага развіцця адукацыйнага, спартыўнага і культурнага супрацоўніцтва. Запланаваны ўдзел дэлегацыі універсітэта ў XXV Міжнародным навуковым кангрэсе «Алімпійскі спорт і спорт для ўсіх», які пройдзе 15-17 кастрычніка 2020 года ў Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры.
 
У рамках візіту ў прэфектуру Міягі Пасол Р.Есін сустрэўся з прадстаўнікамі дзелавых колаў рэгіёну — кіраўніцтвам асацыяцыі «Міягі-Беларусь», з якімі абмеркаваў крокі па далейшаму развіццю беларуска-японскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці