:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Р.Есіна з кіраўніком групы міжпарламенцкай дружбы ”Японія – Беларусь“ Х.Ватанабэ.

12.11.2020 г.

12 лістапада 2020 года  Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін правёў сустрэчу з чальцом Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага парламента Японіі, кіраўніком групы міжпарламенцкай дружбы ”Японія – Беларусь“ Хіраміці Ватанабэ.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы развіцця беларуска-японскіх адносін, а таксама вызначылі галоўныя напрамкі сумеснай працы па пашырэнні двухбаковага міжпарламенцкага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

Бакі сышліся думкамі наконт неабходнасці ўзмацнення працы на эканамічным напрамку і дамовіліся аб правядзенні ў Токіа ў сярэдзіне снежня 2020 года прэзентацыі патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і магчымасцяў Беларуска-Японскага бізнес-клуба.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці