Аб кінапраглядзе ў Пасольстве Беларусі ў Японіі
18.12.2024 г.17 снежня 2024 года ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Японіі адбыўся паказ мастацкага фільма «Час вярнуцца», знятага Нацыянальнай кінастудыяй Беларусьфільм.
Асновай сюжэта фільма сталі подзвігі беларускіх партызан падчас падрыхтоўкі аперацыі “Баграціён”.
Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі Яўгеній Лаўрыненка перад пачаткам прагляду выступіў з прывітальным словам, адзначыўшы гераізм і стойкасць беларускага народа ў барацьбе супраць нацызму. Беларускі дыпламат таксама падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці для цяперашняга і будучых пакаленняў.