:

Аб сустрэчы са школьнікамі ў Пасольстве Беларусі ў Японіі

18.12.2024 г.

18 снежня 2024 года ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Японіі Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі Яўгеній Лаўрыненка сустрэўся з вучнямі Kaichi Nihonbashi Gakuen Junior and Senior High School, каб распавесці ім пра культуру, традыцыі і дасягненні Беларусі.

Падчас прэзентацыі школьнікі даведаліся пра багатую культурную спадчыну Беларусі, яе прыродныя прыгажосці і ўнікальныя традыцыі, а таксама пра дасягненні ў галіне навукі, спорту і мастацтва.  

Асаблівая ўвага была нададзена сучасным поспехам Беларусі: інавацыям, развіццю адукацыі і навукі, а таксама дасягненням беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне.  

Мерапрыемства завяршылася жывою дыскусіяй, дзе школьнікі задавалі пытанні пра Беларусь і дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці