:

Аб сустрэчы Амбасадара Беларусі Р.Есіна з губернатарам прэфектуры Хёга Тосіза Іда.

31.07.2020 г.

30 ліпеня 2020 года адбылася сустрэча Амбасадара Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслана Есіна з губернатарам прэфектуры Хёга Тосіза Іда.

У ходзе сустрэчы Губернатар Іда падкрэсліў важнасць наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Беларуссю і прапанаваў абмеркаваць магчымасць усталявання партнёрскіх адносін з адным з беларускіх рэгіёнаў. Таксама губернатар выказаў надзею на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва ў спартыўнай сферы, падкрэсліўшы, што мемарандум, які быў падпісаны ў сакавіку 2020 года паміж Беларускай федэрацыяй плавання і горадам Амагасакі, стварыў спрыяльныя ўмовы для падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў. Асобна бакі абмеркавалі дасягненні Рэспублікі Беларусь ў ІТ-сферы і сельскай гаспадарцы. Дасягнута дамоўленнасць аб правядзенні шэрагу прэзентацый экспартнага патэнцыялу Беларусі і яе турыстычных магчымасцяў для бізнэса прэфектуры.

Амбасадар Р.Есін са свайго боку падзякаваў губернатару Іда за гатоўнасць да ўсталявання прамых кантактаў з Беларуссю і запрасіў яго і дзелавыя колы прэфектуры наведаць Рэспубліку Беларусь з бізнес-міссіяй.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці