:

Аб адкрыці выставы «Суверэнная Беларусь»

10.12.2024 г.


9 снежня 2024 года ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Японіі адкрылася выстава «Суверэнная Беларусь», падрыхтаваная Беларускім тэлеграфным агенцтвам (БелТА).

Экспазіцыя прысвечана гісторыі, культуры і дасягненням незалежнай Беларусі, а таксама яе сучасным поспехам у эканоміцы, навуцы, мастацтве і іншых галінах.

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі Яўгеній Лаўрыненка адзначыў, што дадзеная выстава з'яўляецца важным крокам у ўмацаванні культурнага абмену паміж Беларуссю і Японіяй і спрыяе развіццю ўзаемаразумення паміж народамі нашых краін.  

Выстава дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з багатай спадчынай нашай краіны, яе прыроднай разнастайнасцю, традыцыямі і сучаснымі дасягненнямі. 

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел прадстаўнікі японскай грамадскасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці