Аб удзеле ў цырымоніі ў Хірасіме

Дарадца Амбасады Беларусі Павел Лычкоўскі 6 жніўня 2021 года ўзяў удзел у жалобнай цырымоніі памяці ахвяраў атамнага бамбавання Хірасімы ў 1945 годзе.

У цырымоніі ўдзельнічала кіраўніцтва ўрада Японіі, прэфектуры і горада Хірасіма, жыхары горада, у тым ліку хібакуся і іхнія нашчадкі, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Японіі.

Наконадні падзеі прадстаўнік беларускай дыпмісіі ўсклаў кветкі да помніка ахвярам атамнага бамбавання ў Мемарыяльным парку міра.