Аб памятных мерапрыествах у Нагасакі

Дарадца Амбасады Беларусі Павел Лычкоўскі 8-9 жніўня 2021 года ўзяў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 76-м угодкам атамнага бамбавання Нагасакі. 

Беларускі прадстаўнік усклаў кветкі да манумента, узведзенага ў эпіцэнтры выбуху, і наведаў жалобную цырымонію, якая адбылася ў Парку міру Нагасакі з удзелам Прэм’ер-міністра Японіі, мэра горада, прэфекутры Нагасакі, кіраўнікоў асноўных партый краіны, сведкаў той трагедыі, а таксама дыпламатаў.