Японія
Японія — трэцяя эканоміка з глабальнымі гандлёва-інвестыцыйнымі інтарэсамі.
Эканоміку Японіі адрознівае:
♦ наяўнасць высокаразвітай інфраструктуры і сістэмы бізнес-менеджменту;
♦ высокатэхналагічная эканоміка, развіццё ва ўмовах адсутнасці прыродных рэсурсаў;
♦ энергаэфектыўнасць і прыярытэт экалагічна чыстых формаў вытворчасці;
♦ экспартаарыентаваная эканоміка з шырокаразвітой вытворчай і гандлёвай інфраструктурай ва ўсіх рэгіёнах свету, якая забяспечвае магчымасць гнуткага рэагавання на змены кан'юнктуры рынкаў;
♦ сінтэз рынкавай эканомікі і дзяржаўнага кіравання;
♦ прыярытэт ў знешнеэканамічнай палітыцы на развіццё супрацоўніцтва з краінамі Азіяцка-Ціхаакеанскім рэгіёнам, Паўднёва-Усходняй Азіяй, ЗША і ЕС.
Больш падрабязную інфармацыю пра Японію можна атрымаць на сайце Export.by.
У беларускіх кампаній-экспарцёраў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Японіяй, ёсць магчымасць бясплатнага размяшчэння камерцыйных прапаноў на фнлайн-платформе JETRO ТТРР.
JETRO ТТРР патрабуе рэгістрацыі, інфармацыя можа размяшчацца на англійскай мове. Азнаямленне з апублікаванымі на платформе матэрыяламі іншых кампаній дазваляе падрыхтаваць максімальна адаптаваныя пад японскую аўдыторыю прапановы. Гэты рэсурс таксама дазваляе ажыццяўляць пошук дзелавых партнёраў у Японіі. Адмініструе рэсурс Японская арганізацыя знешняга гандлю (JETRO) — экспартнае агенцтва Японіі.