:

Сустрэча Пасла Руслана Есіна са старшынёй фонда Nippon Foundation Ёхэем Сасакавай

16.07.2021 г.

15 ліпеня 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Японіі Руслана Есіна з старшынёй фонда Nippon Foundation Ёхэем Сасакавай, кавалерам медаля Францыска Скарыны і паслом добрай волі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе з лепрай. У сустрэчы таксама ўзяла ўдзел кіраўніца некамерцыйнай арганізацыі Earth Identity Projects Хірока Кавахара.

Японскі суразмоўца з цеплынёй адзначыў досвед супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках аказання гуманітарнай дапамогі жыхарам нашай краіны, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1991-2001 гг. Ё.Сасакава ўдзельнічаў у рэалізацыі праекта «Чарнобыль-Сасакава», праз які ў Гомелі і Магілёве былі адкрыты дыягнастычныя лабараторыі па даследаванні крыві і шчытападобнай залозы, а таксама ўсталявалася ўзаемадзеянне паміж беларускімі і японскімі дактарамі.

Пасол падзякаваў японскаму мецэнату за шматгадовую дзейнасць у гуманітарнай сферы, аказанне дапамогі беларусам і запрасіў яго наведаць Беларусь.

Ё.Сасакава даў Пасольству інтэрв'ю, у якім падзяліўся ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, сустрэчах з лідэрамі замежных дзяржаў, а таксама паведаў аб дзейнасці Nippon Foundation у Японіі і іншых краінах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці