:

Віншуем сяброў у Аўстраліі з нацыянальным святам

26.01.2022 г.
26 студзеня 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Аўстраліі з нацыянальным святам — Днём Аўстраліі.

У сваім звароце Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Беларусь і Аўстралію, як бы далёка яны ні знаходзіліся адна ад адной, аб'ядноўваюць не толькі ўстойлівыя дзелавыя кантакты, паспяховая рэалізацыя гуманітарных праектаў, але ў першую чаргу трывалыя чалавечыя стасункі, у тым ліку дзякуючы сотням сем'яў з беларускімі каранямі, якія зараз жывуць на аўстралійскай зямлі».

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нязменную зацікаўленасць Мінска ў пашырэнні плённага ўзаемадзеяння ў розных галінах і пажадаў народу Аўстраліі міру, дабрабыту і працвітання.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці