:

За сяброўства і культурны памен паміж Беларуссю і Японіяй

12.10.2021 г.

11 кастрычніка 2021 года ў рамках Тыдня беларуска-японскага сяброўства ў Рэспубліканскім Дварцы культуры прафсаюзаў з поспехам выступілі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль танца «Равеснік» і японскі фальклорны калектыў «Мандзюсяка».

Напярэдадні выступу японскія артысты сустрэліся з намеснікам старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вадзімам Грачовым, які расказаў пра дзейнасць асноўнай беларускай прафзвязнай арганізацыі і падкрэсліў важнасць далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры і спорту.

Са свайго боку заснавальнік калектыву «Мандзюсяка» Кіёэ Фудзінака адзначыла, што калектыў даваў канцэрты ў шмат якіх краінах свету, але яна можа сумленна і адкрыта сказаць, што яе любая краіна – Беларусь.

Сёння японскія артысты выступяць перад жыхарамі г.Маладзечна і Мінскай вобласці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці