:

Міншчына памацняе эканамічныя, адукацыйныя і культурныя сувязі з Японіяй

13.10.2021 г.

У апошнія гады бачна ўзмацнілася ўзаемадзеянне Мінскай вобласці з японскімі партнёрамі. У кастрычніку 2019 года прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама і шэрага рэгіянальных кампаній правялі дзейсныя перамовы з уладамі і бізнэсменамі прэфектуры Фукуока і г.Токіа. Паспяхова ўжыццяўляецца супраца Пярэжырскай сярэдняй школы імю А.Е. Гурыновіча з японскай Сярэдняй і старэйшай школай Хейан Дзёгакуін г.Кіёта, паміж якімі ў сакавіку 2021 года падпісана партнёрскае пагадненне ў вобласці адукацыі.

У рамках культурнага ўзаемадзеяння 12 кастрычніка 2021 года ў Дварцы культуры г.Маладзечна пры спрыянні Мінскага аблвыканкама, Маладзечанскага райвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адбыўся выступ японскага фальклорнага калектыву «Мандзюсяка», які прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў Тыдні беларуска-японскага сяброўства. Жыхары г.Маладзечна і Мінскай вобласці засталіся пад вялікім уражаннем ад маляўнічых і насычаных нумароў, а таксама пышных тэатральных касцюмаў, аўтарам якіх з'яўляецца заснавальнік калектыву Фудзінака Кіёэ.

Напярэдадні выступу японскія артысты сустрэліся са старшынём Маладзечанскай раённай Рады дэпутатаў Андрэем Паукшта. Дэлегацыя таксама азнаёмілася з славутасцямі г.Маладзечна і пляцоўкамі, дзе праходзіць нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі.

13-14 кастрычніка 2021 года калектыў «Мандзюсяка» выступіць у гарадах Магілёве і Шклове.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці