:

Аб цырымоніі закладкі зямлі з Хірасімы і Нагасакі ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых

22.07.2021 г.

19 ліпеня 2021 года ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія закладкі зямлі з Хірасімы і Нагасакі — адзіных гарадоў свету, якія сталі ахвярамі баявога прымянення ядзернай зброі.

У мерапрыемстве, арганізаваным па ініцыятыве Пасольства пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння, прынялі ўдзел протаіерэй Фёдар Поўны, Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, Міністэрства культуры, Нацыянальнага архіва і Беларускага дзяржаўнага універсітэта, а таксама ветэраны-ліквідатары наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, навучэнцы гімназіі № 19 г.Мінска, якая неаднаразова прыймала японскіх школьнікаў, і грамадзяне Японіі, якія жывуць у Беларусі.

«Сёння адбылося сімвалічнае для беларуска-японскіх адносін мерапрыемства. Беларусы і японцы выступаюць за мір і добрыя адносіны. У Беларусі цэняць дружбу і захоўваюць памяць пра ахвяры жахлівых трагедый, якія ніколі не павінны паўтарыцца », — адзначыў Руслан Есін пасля цырымоніі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці