:

Аб пашырэнні двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва

23.03.2021 г.

Сёння Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін правёў сустрэчу з мэрам горада Омэ (прэфектура Токіа) Кеіці Хаманакай, падчас якой інфармаваў японскі бок аб развіцці двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектыўных эканамічных і гуманітарных праектах.

Суразмоўцы дасягнулі дамоўленасці аб пачатку сумеснай працы ў сферы масавых відаў спорту, у прыватнасці, вяслярнага спорту, а таксама аб магчымым ўдзелу беларускіх спартсменаў у знакамітым марафоне, які штогод праводзіцца ў Омэ з 1967 года.

Японскі бок падтрымаў прапанову аб правядзенні перамоваў аб адкрыцці ў горадзе Беларускага гандлёвага салона. Мэтай гэтага праекта з'яўляецца стварэнне для японскіх бізнесменаў пляцоўкі з прапановамі беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў.

У гэты ж дзень Пасол Руслан Есін правёў перамовы c шэрагам японскіх бізнесменаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці