:

Аб падпісанні партнёрскага пагаднення ў галіне адукацыі

17.03.2021 г.

15 сакавіка 2021 года кіраўніцтва Пярэжырскай сярэдняй школы імя А.Е. Гурыновіча і японскай Сярэдняй і старэйшай школы Хэйан Дзёгакуін г.Кіёта правялі ў рэжыме анлайн цырымонію падпісання партнёрскага пагаднення ў галіне адукацыі.

У рамках партнёрскай дамовы плануецца ажыццяўленне школьнага абмену, перадача педагагічнага вопыту, удзел выкладчыкаў школ у навукова-практычных канферэнцыях, арганізацыя сумесных культурных і спартыўных мерапрыемстваў.

Супрацоўніцтва паміж школамі ўсталявана пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці