:

Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў 14-м Кангрэсе ААН па прадухіленні злачыннасці і крымінальнаму правасуддзю

08.03.2021 г.
7-12 сакавіка 2021 года ў Кіёта адбываецца 14-ты Кангрэс Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прадухіленні злачыннасці і крымінальнаму правасуддзю.
 
Кангрэс праходзіць у “гібрыдным” фармаце — большасць мерапрыемстваў з-за распаўсюджання каранавіруснай інфекцыіі COVID-19 праходзіць анлайн.
 
 
У першы дзень на пленарнай сесіі Кангрэса перад удзельнікамі выступіў Прэм’ер-міністр Японіі Ёсіхідэ Суга, а таксама шэраг кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый, сярод якіх адбыўся выступ у фармаце відэазварота кіраўніка дэлегацыі Рэспублікі Беларусь Міністра унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Івана Кубракова.
 
 
У якасці намесніка кіраўніка дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у сегменце высокага ўзроўню прыняў удзел Амбасадар Беларусі ў Японіі Руслан Есін.
 
 
На палях Кангрэса кіраўнік замежнай ўстановы правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі Азіяцкага і далёкаўсходняга інстытута па прадухіленні злачыннасці і абыходжанні з правапарушальнікамі (UNAFEI) і замежных дэлегацый, азнаёміўся з выставачнай экспазіцыяй, прысвечанай тэматыцы мерапрыемства. Адбыліся таксама перамовы беларускага дыпламата з прадстаўнікамі японскіх кампаній будаўнічай галіны і сферы высокіх тэхналогій.
 
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці