:

Тыдзень беларускай культуры у г.Токіа

08.06.2018 г.

5 — 8 чэрвеня 2018 г. у г.Токіа адбыўся «Тыдзень беларускай культуры», які быў падрыхтаваны па ініцыятыве нашай суайчынніцы, мастацкага кіраўніка калектыву «Прымавера» Наталлі Ветравай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі, універсітэта Сафіі, кіраўніцтва балетнай студыі ў г.Йокагама Алены Лазаравай і іншых беларусаў у Японіі. На працягу тыдня для выкладчыкаў, студэнтаў універсітэта Сафіі і іншых японскіх сяброў нашай краіны праводзіліся лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, тэматычныя майстар-класы, паказальныя выступленні артыстаў і дэгустацыя беларускіх страў.

На арганізаванай сіламі дыяспары і замежнай установы экспазіцыі былі прадстаўлены вырабы народных майстроў, у тым ліку вырабы з дрэва, лёна, саломкі, гліны і інш., на фотавыставе – матэрыялы беларускай тэматыкі, якія адлюстроўваюць прыроду нашай краіны, быт людзей і культурныя каштоўнасці.

Больш за 40 кніг і часопісаў, у тым ліку аддадзеныя з боку Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб Беларусі, былі пераданы беларускімі дыпламатамі ў бібліятэку ўніверсітэта Сафіі.

 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти