:

Віншаванні з Днём Незалежнасці

03.07.2020 г.

Шаноўныя суайчыннікі!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Дзень Незалежнасці – важны для ўсіх беларусаў дзень, які падкрэслівае нашу повязь з Радзімай і натхняе кожнага з нас, наколькі б далёка мы ні былі ад дома, на новыя здзяйсненні і рух наперад.

3 ліпеня мы таксама адзначаем гадавіну вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтая падзея – сімвал нацыянальнага гонару, мужнасці і згуртаванасці беларускага народа.

Незалежнасць з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю нацыі. Ужо некалькі пакаленняў беларусаў вырасла ў суверэннай Беларусі, дзе яны развіваюць свае здольнасці і дэманструюць таленты ў самых розных галінах дзейнасці. Іх поспехі ёсць зарукай росквіту нашай краіны.

У гэты знамянальны дзень жадаем вам міру і дабрабыту, натхнення і аптымізму!

Са святам, сябры!

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці