:

Зварот Амбасадара Р.Есіна наконт участка для галасавання

03.08.2020 г.

Шаноўныя беларусы ў Японіі!

9 жніўня 2020 года адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі.
Гэтым разам участак для галасавання ў Амбасадзе не ствараўся. Пры прыняцці гэтага рашэння ўлічваліся, перш за ўсё, пацверджаныя дадзеныя аб колькасці грамадзян Беларусі, якія фактычна знаходзяцца ў Японіі, а таксама эпідэміялагічная сітуацыя.

Зважаючы на шэраг зваротаў ад беларускіх грамадзян, якія жывуць у Японіі і хацелі бы ўзяць удзел у выбарах, Амбасада прапрацоўвала альтэрнатыўныя магчымасці арганізацыі галасавання ў Токіа, аднак на дадзены момант такая магчымасць адсутнічае.

Хацеў бы нагадаць, што грамадзяне Беларусі маюць магчымасць прагаласаваць у Беларусі ці ў краінах, дзе створаны выбарчыя ўчасткі (падрабязней аб гэтым чытайце тут). Аднак прашу звярнуць увагу на тое, што, калі вы плануеце выехаць з Японіі з тым, каб праз пэўны час вярнуцца, у вас узнікнуць цяжкасці з паўторным уездам з-за наяўных абмежаванняў на ўезд іншаземцаў у Японію, выкліканых пандэміяй каранавіруснай інфекцыі.

Хацеў бы таксама скарыстаць нагоду, каб заклікаць вас, паважаныя суайчыннікі, стаць у Амбасадзе на консульскі ўлік. Гэта не толькі дапаможа нам у планаванні грамадска-палітычных падзей, такіх як выбары, але і дасць нам магчымасць для аператыўнай сувязі на выпадак надзвычайных здарэнняў, накіравання запрашэнняў на культурныя і пратакольныя мерапрыемствы Амбасады, абмеркавання важных для нашага ўзаемадзеяння пытанняў.
Дзякую за ваша разуменне і падтрымку.

Амбасадар
Руслан Есін

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці