:

Аб сустрэчах Пасла Беларусі Р.Есіна з прадстаўнікамі японскага бізнэсу

26.10.2020 г.

26 кастрычніка 2020 года Пасол Беларусі Р.Есін правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі японскага бізнэсу, якія зацікаўлены ў пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі-экспарцёрамі.

Дасягнута дамоўленасць з кіраўніцтвам японскай кампаніі NBR аб стварэнні стэнда драўляных цацак маркі «Polletoys» у краме кампаніі ў Токіа. Акрамя гэтага, японскі партнёр прыняў рашэнне аб пашырэнні шэрагу прадукцыі, якая вырабляецца ў Японіі з беларускага льну, у прыватнасці, для вырабу гунек.

У гэты дзень Пасол Р.Есін таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам Беларуска-Японскага бізнэс-клуба магчымасць правядзення прэзентацыі эканамічнага патэнцыяла Беларусі ў Токіа, а таксама ў прэфектурах Сага, Акінава і Хакайда. Прапанова была прынята японскім бокам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці