:

Аб'ява аб часовым прыпыненні консульскага прыёму

05.08.2020 г.

Паважаныя наведвальнікі консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Японіі!

У сувязі са значным ростам новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй ў Токіа консульскі прыём Пасольства часова прыпынены.

Просім звярнуць увагу на тое, што шырокае кола консульскіх пытанняў можа быць вырашана па пошце, без асабістага наведвання Пасольства. У прыватнасці, такім чынам Вы можаце падаць дакументы на афармленне візы Вашым сваякам і знаёмым замежным грамадзянам, заяву на афармленне пасведчання на вяртанне, прастаўленне апастылю і інш. Пры гэтым паштовыя рызыкі – на вас. Таксама магчыма пакідаць дакументы ў паштовай скрыні Пасольства.

Атрымаць дадатковую інфармацыю Вы можаце па тэлефоне +81-3-3448-1623 або па электроннай пошце japan.consul@mfa.gov.by.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці