:

Аб адкрыцці стэнда беларускай малочнай прадукцыі ў Токіа

16.06.2020 г.

14 чэрвеня 2020 года ў Токіа ў гандлёвай сетцы Nissin World Delicatessen адкрыўся першы стэнд беларускай малочнай прадукцыі, на якім прадстаўлены тавары айчынных экспарцёраў: ААТ «Савушкін прадукт» і ААТ «Тураўскі малочны камбінат».

«За некалькі гадоў беларускімі экспарцёрамі малочнай прадукцыі ва ўзаемадзеянні з японскімі партнёрамі выкананы вялікі аб’ём працы па ўваходжанні на прэміяльны японскі рынак. Сёння жыхары Токіа і іншых японскіх гарадоў, а таксама замежныя турысты могуць самі ацаніць вядомую якасць, экалагічнасць і разнастайнасць малочнага свету сінявокай Беларусі», – адзначыў Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслан Есін.

У 2018 годзе з Беларусі ў Японію пастаўлена малака і малочных вырабаў на суму больш чым 1,8 млн. дол. ЗША, у 2019 годзе – больш чым 3,3 млн. дол. ЗША.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці