Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Натарыят

Натарыяльныя дзеянні

 

Натарыяльныя дзеяннi ажыццяўляюцца толькі пры асабістай прысутнасці заяўніка.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2004 года № 305-З “Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці” службовыя асобы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні.

Асобы, якія звярнуліся за правядзеннем натарыяльных дзеянняў, прадстаўляюць дакументы, якія сведчаць iх асобу, дзеяздольнасць грамадзян (грамадзянскую дзеяздольнасць), праваздольнасць юрыдычных асоб, паўнамоцтвы на здзяйсненне такіх дзеянняў ад імя і ў інтарэсах іншых асоб.

Натарыяльнае дзеянне ажыццяўляецца пры наяўнасцi звестак i (або) дакументаў, неабходных для здзяйснення гэтага дзеяння, у тым ліку якія пацвярджаюць аплату консульскага збору.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі (прастаўлення апастыля), калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Ніжэй пазначаны стаўкі консульскага збору за здзяйсненне самых распаўсюджаных натарыяльных дзеянняў.

Сведчанне згоды  — 35 еўра.

Сведчанне даверанасцяў ў дачыненні да транспартных сродкаў, у тым ліку ў парадку перадаручэння:

  • блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўленым) – 35 еўра;
  • іншым асобам – 105 еўра.

Сведчанне даверанасцяў на права карыстання, валодання і распараджэння маёмасцю, акрамя даверанасцяў, указаных у папярэднім пункце:

  • блізкім сваякам (бацькам, дзецям, мужу і жонцы, родным братам і сёстрам, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелям і ўсыноўленым) – 35 еўра;
  • іншым асобам – 70 еўра.

Сведчанне іншых даверанасцяў – 35 еўра.

Сведчанне вернасці копій дакументаў i выпiсак з іх – 35 еўра.

Сведчанне сапраўднасці подпісу на дакументах, за выключэннем сапраўднасці подпісу перакладчыка (за кожны подпіс) – 35 еўра.

Сведчанне сапраўднасці подпісу перакладчыка на перакладах дакументаў – 20 еўра.

Сведчанне вернасці перакладу дакумента з адной мовы на іншую (за кожную старонку перакладу) – 70 еўра.

Сведчанне фактаў знаходжання грамадзяніна ў жывых і пэўным месцы, тоеснасці грамадзяніна з асобай, якая выяўлена на фотаздымку, часу прад'яўлення дакументаў, перадача заяў юрыдычных і фізічных асоб іншым юрыдычным і фізічным асобам, прыняцце на захоўванне дакументаў – 105 еўра.

Выдача дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў – 35 еўра.

У выпадку калі неабходнае дзеянне не пазначана, неабходна ўдакладніць магчымасць яго здзяйснення і стаўку консульскага збору ў замежнай установе.

Льготы для асобных катэгорый асоб па консульскім зборы прадугледжаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка) ад 29 снежня 2009 г.

Пры выдачы асобных відаў даверанасцяў, пасведчанні дагавораў патрабуецца прадстаўленне дадатковых дакументаў (па запыце консульскай службовай асобы).

Тэксты даверанасцяў, заяў складаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на беларускай або рускай мовах.

Для правядзення натарыяльных дзеянняў не прымаюцца дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці: якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы, неабмоўленныя выпраўлення; выкананыя з парушэннем правілаў справаводства; якія змяшчаюць звесткі, якія ганяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзян, а таксама дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб.