Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні ЗАГС

Дзеянні, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану

 

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 года № 385 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні работы органаў запiсу актаў грамадзянскага стану» консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый ажыццяўляюць рэгiстрацыю нараджэння, заключэння шлюбу , устанаўлення бацькоўства, змены прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, рэгістрацыю смерці, скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., змяняюць, выпраўляюць, дапаўняюць запісы актаў грамадзянскага стану, анулююць i аднаўляюць запiсы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць кнiгi рэгiстрацыi актаў грамадзянскага стану, выдаюць паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
У сваёй дзейнасці консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўнiцтвы Рэспублiкi Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 лiпеня 1999 года, Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. “Аб асновах адміністрацыйных працэдур”, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2006 года № 385, Палажэннем аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамi, якiя рэгiструюць акты грамадзянскага стану, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454, іншымі актамі заканадаўства.