Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Сталае жыхарства за мяжой

Афармленне сталага пражывання грамадзян Рэспублікі Беларусь у Японіі

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 г. № 49-З «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» сталае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца шляхам выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамi Рэспублiкi Беларусь i пастаноўкi на консульскі ўлік грамадзян, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана, не дапускаецца да зняцця часовага абмежавання iх права на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і жадае аформіць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, прымаецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне, якія заявілі пра сваё жаданне стала пражываць за межамі Рэспублікі Беларусь, да афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь абавязаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, павінны:

  • выканаць падатковыя абавязацельствы;
  • спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка — для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • атрымаць згоду ваеннага камісарыята на афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — для прызыўнікоў;
  • выканаць аліментныя абавязкі ў дачыненні да фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь, альбо ўрэгуляваць свае адносіны з названымі асобамі — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны ўтрымліваць фізічных асоб, на якіх распаўсюджваецца юрысдыкцыя Рэспублікі Беларусь;
  • пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны кампенсаваць такія выдаткі.

Пасля прыняцця станоўчага рашэння аб пакіданні грамадзяніна на сталае пражыванне ў Японіі заяўнік абавязаны стаць на пастаянны консульскі ўлік Пасольства і падаць дакументы для атрымання пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь серыі “РР”.

Афармленне дазволу на сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (п. 11.4 Пераліку адміністрацыйных працэдур).

11.4 Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь:

11.4.1 які дасягнуў 14-гадовага ўзросту:

  • заява (складаецца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь па форме — з абавязковым адлюстраваннем прычыны і даты выезду заяўніка з Беларусі, матываў хадайніцтва аб пакіданні на сталае пражыванне ў Японіі, выкладаецца просьба аб зняцці з уліку па апошнім месцы пражывання ў Беларусі, прастаўляецца дата і подпіс заяўніка);
  • анкета заяўніка (форма анкеты) – запаўняецца на камп'ютэры альбо разборлівым почыркам, на пастаўленыя ў анкеце пытанні заяўнік дае дакладныя і поўныя адказы;
  • пашпарт заяўніка;
  • пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўніком прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • працоўная кніжка заяўніка (пры яе наяўнасці);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Рэспублікі Карэя, які пацвярджае права на пражыванне ў Японіі.

Акрамя названых дакументаў непаўналетнімі прадстаўляюцца:

  • пашпарты, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
  • пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга, які не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаная натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды — копія рашэння суда аб афармленні непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды такога законнага прадстаўніка, або копія рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копія рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеная органам, які вядзе крымінальны працэс, даведка аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або шлюбная дамова альбо пагадненне аб дзецях);
  • копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным або даведка органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзена ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў дзяржаве, у якую непаўналетні выязджае на сталае пражыванне, — у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка.

Тэрмін разгляду дакументаў складае да 4 месяцаў з дня падачы заявы.

Памер консульскага збору — 175 еўра.

11.4.2 які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту:
Законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • заяву;
  • пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40 х 50 мм (адным лістом);
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • пісьмовую згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга, які не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаную службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаную натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды — копію рашэння суда аб афармленні непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды такога законнага прадстаўніка, ці копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях);
  • пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, ці копію рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным, або даведку органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзена ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў Японіі, — у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Японіі, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне.

У Пасольства павінны быць прадстаўлены арыгіналы або натарыяльна засведчаныя копіі дакументаў.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Японіі, павінны быць легалізаваныя консульскім аддзелам Міністэрства замежных спраў Японіі (тел. 03-5501-8000 дадатковы 2308 або 2855).

Тэрмін разгляду хадайніцтва складае да 4-х месяцаў з дня падачы дакументаў.

Заява разглядаецца бясплатна.