Language

Галоўная Консульскія пытанні Грамадзянства

Парадак разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь

 

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 жнiўня 2002 г. № 136-З «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», Палажэння аб парадку разгляду пытанняў, звязаных з грамадзянствам Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 1994 г. № 209, дыпламатычныя і консульскія ўстановы Беларусі вырашаюць пытанні набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь дзецьмі пры ўсынаўленні, страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь, змянення грамадзянства Рэспублікі Беларусь па падставах, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, вызначаюць прыналежнасць да грамадзянства Рэспублікі Беларусь асоб, якія пастаянна пражываюць за мяжой, а таксама ў неабходных выпадках адмяняюць раней прынятыя імі рашэнні.
Прыём заяў па пытаннях грамадзянства ажыццяўляецца па месцы пастаяннага жыхарства заяўнікоў:

  • якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — органамі ўнутраных спраў;
  • якія пражываюць за мяжой (гэта значыць аформіўшых сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, дакументаваных пашпартам для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і якія стаяць на пастаянным консульскім уліку) — дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь.

Адпаведная заява падаецца асобай, якая дасягнула 18-гадовага ўзросту, у пісьмовай форме за асабістым подпісам з указаннем даты яе напісання.
Калі заяўнік не можа падпісаць заяву па прычыне недасведчанасці або фізічных недахопаў, то заява па яго просьбе падпісваецца трэцяй асобай, пра што дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь робіцца адпаведны запіс на заяве.
Заява лічыцца прынятай з дня падачы ўсіх прадугледжаных заканадаўствам дакументаў, аформленых належным чынам.
У сваёй дзейнасці, звязанай з разглядам заяў па пытаннях грамадзянства, Пасольства кіруецца:

  • па праваадносiнах, якiя ўзнiклi пасля 17 жніўня 2002 г., — Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 1 жнiўня 2002 г. № 136-З з наступнымі зменамі і дапаўненнямі;
  • па праваадносiнах, якiя ўзнiклi да 17 жніўня 2002 г., — Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18 кастрычнiка 1991 г. № 1181-XII.