Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Консульскія пытанні Пасведчанне на вяртанне

Выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь

 

У адпаведнасці з Палажэннем аб дакументах для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2008 г. № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь», пасведчанне на вяртанне выдаецца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі або консульскімі ўстановамі :

  • грамадзянам Рэспублікі Беларусь — у выпадку страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, службовага або дыпламатычнага пашпарта альбо заканчэння тэрміну яго дзеяння падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • непаўналетнім грамадзянам — у выпадку іх нараджэння за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, уцекачам і замежным грамадзянам, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь, — у выпадку страты (крадзяжу) праязнога дакумента падчас іх знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія маюць несапраўдныя дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь, — у выпадку іх дэпартацыі, выправаджэння ў Рэспубліку Беларусь, выдачы Рэспубліцы Беларусь.

Пасведчанне на вяртанне выдаецца для аднаразовага ўезду ў Рэспубліку Беларусь і не можа быць выкарыстана для выезду з Рэспублікі Беларусь.

Пры прыёме заявы аб выдачы пасведчання на вяртанне службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь ўстанаўлівае асобу і грамадзянства заяўніка, апытвае яго пра абставіны страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дыпламатычнага або службовага пашпарта, праязнога дакумента і аб наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і грамадзянства.

У выпадку немагчымасці ўстанавіць асобу і грамадзянства заяўніка службовая асоба дыпламатычнага прадстаўнiцтва або консульскай установы Рэспублiкi Беларусь накіроўвае запыт у органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства заяўніка ў Рэспубліцы Беларусь аб пацверджанні асобы і грамадзянства заяўніка.

Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь ўладальнік пасведчання на вяртанне павінен ў месячны тэрмін здаць яго ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства або ў Міністэрства замежных спраў (у выпадку выдачы пасведчання на вяртанне наўзамен страчанага (выкрадзенага) дыпламатычнага або службовага пашпарты, а таксама пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які стала пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзіцца на консульскім уліку).

Пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (падпункт 11.8 пункта 11 Пераліку адміністрацыйных працэдур).

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове іх легалізацыі (апастылявання), калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

11.8. Выдача пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь або асобе без грамадзянства, які стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь:

11.8.1. які дасягнуў 14-гадовага ўзросту

  • заява на выдачу пасведчання;
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта, дыпламатычнага або службовага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання);
  • дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, адпавядаючыя яго ўзросту, памерам 35 х 45 мм (адным лістом)
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

Тэрмін ажыццяўлення працэдуры — 1 месяц з дня прыёму дакументаў.
Кошт працэдуры — 20 еўра.

Консульскі збор не спаганяецца ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь і асоб без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія высылаюцца, дэпартуюцца ў Рэспубліку Беларусь або выдаюцца Рэспубліцы Беларусь па хадайніцтвах праваахоўных органаў замежных дзяржаў, альбо з'яўляюцца ахвярамі гандлю людзьмі, альбо не маюць сродкаў для выплаты консульскага збору.

Тэрмін дзеяння дакумента — да 6 месяцаў у залежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз.

11.8.2. які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту

Законны прадстаўнік непаўналетняга прадстаўляе:

  • заяву на выдачу пасведчання;
  • пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • пасведчанне аб нараджэнні — для непаўналетніх, якія нарадзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, адпавядаючыя яго ўзросту, памерам 35 х 45 мм (адным лістом);
  • дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае зварот заяўніка па пытанні страты (крадзяжу) пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або праязнога дакумента Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў немагчымасці яго атрымання).

Тэрмін ажыццяўлення працэдуры — 1 месяц.
Консульскі збор не спаганяецца.

Тэрмін дзеяння дакумента — да 6 месяцаў у залежнасці ад неабходнасці атрымання грамадзянамі і асобамі без грамадзянства выязных і транзітных віз.